Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55384 документов. Показано: 59 за последние 30 дней.

Эліксір жыцця   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Ужо нікога не здзіўляюць «уласныя» дыні і кавуны, ды нават персікі і абрыкосы «абжыліся» ў Беларусі. Сёння ў модзе ў садаводаў-аматараў — арэхаплодныя культуры. Клімат змяняецца, і гэта адкрывае магчымасці для цэлага шэрагу культур, адзначае намеснік дырэктара па інавацыйнай рабоце РУП «Інстытут пладаводства» Віталь Васеха.

Источник: Звязда,   05.04.2024
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Беларускі слоўнік і пропісі іерогліфаў   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Штогадовая Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш сёлета ўжо 31-я, па-ранейшаму — падзея, якая выклікае цікавасць. Беларуская класіка на стэндах выставы прадстаўлена дастаткова шырока. Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі прадставіў наведвальнікам 31-й выставы-кірмашу самы новы «Слоўнік беларускай мовы».

Источник: Звязда,   16.03.2024
Рубрика: НАН Беларуси
Как белорусская профессиональная косметика стала международным брендом?   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Вы подбираете продуцент, задаете ему программу, и он выдает вам то, что вы хотите получить. Поэтому микробиология сегодня наиболее востребована при производстве косметических средств. Кроме того, в последнее время мы начали работать с научными центрами, задействованными в изучении свойств лактоферрина — это три мощные исследовательские структуры Национальной академии наук. Косметология — одна из областей применения лактоферрина, это новый, очень дорогой и востребованный на мировом рынке компонент.

Источник: Звязда,   07.02.2024
Рубрика: НАН Беларуси
Погляд за гарызонт   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Уся беларуская навука, якая акрамя акадэмічнай уключае таксама і ВНУ, і галіновую, накіравана на атрыманне новых ведаў, але пры гэтым з’яўляецца практыкаарыентаванай, сказаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў у 2024 годзе, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі.

Источник: Звязда,   06.02.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииОрганизация науки
Пяць граняў поспеху   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Год якасці ў Беларусі пачаўся сімвалічна: 19 студзеня заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Пытанне якасці для Беларусі не новае, падкрэслівае загадчык цэнтра археалогіі Беларусі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» Аляксей Аўласовіч, а першым беларускім знакам якасці — не адна сотня гадоў.

Источник: Звязда,   23.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Уточнили, какие новые гибриды и сорта рекомендуют селекционеры для личных приусадебных участков   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Не только такие теплолюбивые культуры, как огурец, кабачок, патиссон, но также арбуз и дыня сегодня с успехом выращиваются в открытом грунте, — рассказывает заведующий сектором тыквенных культур РУП «Научно-практический центр Национальной академии наук Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству», кандидат сельскохозяйственных наук, доцент Анатолий Хлебородов. — По дыне селекции пока не ведется, наша лаборатория занимается селекцией и семеноводством наиболее востребованных в Беларуси культур. Это в первую очередь огурцы, а также тыква, кабачки и патиссоны.

Источник: Звязда,   19.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАНСельское хозяйство
Час ісці па насенне   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У садзе і агародзе цяпер спраў не шмат, але для вопытнага агародніка студзень — час прадумаць «стратэгію» будучых пасадак, выбраць гібрыды і сарты, якія будуць у «пасяўным плане» на вясну, дэталёва вывучыць пытанні агратэхнікі і зрабіць «работу над памылкамі» па выніках мінулага сезона. А самыя прадуманыя і дальнабачныя ўжо без спешкі пачынаюць набываць насенне, каб загадзя падрыхтавацца да «сезона расады». Над чым сёння працуюць беларускія селекцыянеры і якія навінкі, створаныя з улікам змянення пагодна-кліматычных умоў, яны гатовы парэкамендаваць дачнікам, распавядае загадчык сектара гарбузовых культур РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве», кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Анатоль Хлебародаў.

Источник: Звязда,   19.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Какавэла і вінаградныя жамерыны   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У 1970–1980-х паняцце «ежа будучыні» асацыіравалася выключна з упакоўкай, ну і з пюрэпадобнай кансістэнцыяй: смажаную бульбу, суп або каўбасу пісьменнікі-фантасты проста «ўпакоўвалі» ў цюбікі, каб зручна было спажываць гэтыя стравы ў бязважкасці падчас касмічных пералётаў. Будучыня аказалася і прасцейшая, і складанейшая, чым уяўлялі фантасты, якімі мы зачытваліся ў савецкім дзяцінстве. «Адходы ў даходы» — у апошнія гады адзін з ключавых кірункаў даследаванняў НПЦ па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распавядае генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Аляксей Меляшчэня.

Источник: Звязда,   02.12.2023
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Прадукты айчыннай селекцыі   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Навуковыя адкрыцці і тэхналагічныя новаўвядзенні робяць працу аграрыяў хуткай і дакладнай, рэнтабельнай і эфектыўнай. У распараджэнні сучасных вытворцаў сельгаспрадукцыі — інтэлектуальная тэхніка і інавацыйныя тэхналогіі, устойлівыя пасадачныя матэрыялы і высокапрадукцыйныя пароды сельскагаспадарчых жывёл. Аб новых аграпрамысловых тэхналогіях і ўкладзе айчынных вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі расказалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   15.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Ученый рассказал, какими качествами в третьем тысячелетии должна обладать... картошка   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Радует урожай картофеля и дачников, и хозяев приусадебных участков, несмотря на июньскую засуху. И все же, говорят ученые, в области селекции картофеля есть еще очень много направлений работы. Что в планах у селекционеров, мы спросили у доктора сельскохозяйственных наук, главного научного сотрудника отдела селекции НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству Георгия Пискуна.

Источник: Звязда,   19.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАНСельское хозяйство
Лаза даўгалецця   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Днямі ў аграгарадок Самахвалавічы пад Мінскам з'ехаліся знакамітыя і пачынаючыя вінаградары з усіх рэгіёнаў Беларусі. На базе Інстытута пладаводства пагодлівым восеньскім днём адкрылася штогадовая выстава дасягненняў айчыннага вінаградарства — з важкімі вінаграднымі гронкамі, вырашчанымі на беларускай зямлі — як у цяпліцах, так і ў адкрытым грунце, уласнымі разынкамі і іншымі прысмакамі. А таксама з саджанцамі, якія прыцягнулі сюды многіх наведвальнікаў.

Источник: Звязда,   12.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Райскі сад   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Найлепшы час для пакупкі саджанцаў — канец верасня — кастрычнік, але на рынках Беларусі яшчэ тыдзень-паўтара таму разгарнуўся бойкі гандаль маладымі дрэўцамі і кустамі. Як выбраць якасныя саджанцы, каб будучы сад парадаваў пышным красаваннем і сакавітым ураджаем, а не расчараваў садоўніка-аматара? Парады даюць садаводы і навукоўцы. у тым ліку загадчык аддзела гадавальнікаводства РУП«Інстытут пладаводства» Васіль Ляўшуноў.

Источник: Звязда,   09.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Трывалы падмурак будучых ураджаяў   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Селекцыя і насенняводства сёння — тая сфера, ад якой наўпрост залежыць харчовая бяспека. Перад беларускімі селекцыянерамі стаіць задача максімальна знізіць залежнасць сельскай гаспадаркі нашай краіны ад імпарту. Над якімі праектамі ў сферы імпартазамяшчэння насення сёння працуюць навукоўцы, мы спыталі ў першага намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве», доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Эромы Урбана.

Источник: Звязда,   02.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Фундамент будущих урожаев. Перспективы импортозамещения в белорусском семеноводстве   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Над какими проектами в сфере импортозамещения семян сегодня работают ученые, мы спросили у первого заместителя генерального директора по научной работе РУП НПЦ Национальной академии наук по земледелию, доктора сельскохозяйственных наук, профессора, члена-корреспондента НАН Беларуси Эромы Урбана.

Источник: Звязда,   02.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАНСельское хозяйство
Давайце есці па-новаму!   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У наш час харчовая прамысловасць у ліку лідараў сярод найбольш навукаёмістых і інавацыйных сфер. Малако і мяса «з прабіркі», прадукты харчавання, створаныя з дапамогай біясінтэзу, функцыянальныя прадукты з даказанымі тэрапеўтычнымі ўласцівасцямі... Чым мы будзем напаўняць кошык, прыйшоўшы ў гіпермаркет, годзе, скажам, у 2030-м? І чым «частуюць» суайчыннікаў навукоўцы ўжо сёння? Пра гэта распавядаюць супрацоўнікі РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці».

Источник: Звязда,   23.08.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производствоНаука и технологии
Сакрэты высокіх ураджаяў   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Эрома Урбан, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесра, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік ген.дырэктара па навуковай рабоце РУП "НПЦ НАН Беларусі па земляробстве" аб сучасных тэндэнцыях сельскагаспадарчай навукі.

Источник: Звязда,   15.07.2023
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАНСельское хозяйство
Адкрыццё, якое апярэдзіла час   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Пра «беларускі лактаферын» шмат гаварылі і пісалі гадоў 8-10 таму — і ў нашай краіне, і за яе межамі. Тэхналогію яго атрымання з малака трансгенных коз называлі навуковым прарывам, які абяцае зніжэнне колькасці захворванняў, усеагульнае аздараўленне і нават больш эфектыўныя метады прафілактыкі і лячэння раку. Але паступова ажыятаж сышоў на нішто, з'явіліся іншыя інфармацыйныя падставы, тэма неяк забылася. Пра сучасны стан праекту распавядае акадэмік, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, першы намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Іван Шэйко.

Источник: Звязда,   24.05.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Максімальная дакладнасць   / Анцэлевіч, Аляксандра /

20 мая адзначаецца Сусветны дзень метралогіі. У Беларусі функцыі нацыянальнага метралагічнага інстытута выконвае Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі. Пра працу ўстановы распавядае яе дырэктар Аляксандр Казачок. Супрацоўнічае інстытут і з іншымі ўстановамі, у тым ліку НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   18.05.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Сакрэты багатага ўраджаю   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Агарод не агарод без памідорак, ды і вясна не вясна без расады паслёнавых, а восень — не восень без памідорных закатак і нарыхтовак. Перац, дарэчы, сёння таксама фактычна стала «прапісаўся» на вясковых агародах і дачных участках. У апошнія дзесяцігоддзі ў спіс «абавязковых» для нашых агароднікаў трапілі і баклажаны. Загадчык лабараторыі РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Леанід Мішын тлумачыць, на чым засяродзіцца, каб ураджай памідораў, перцу і баклажанаў апраўдаў чаканні.

Источник: Звязда,   11.04.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Паўночны вінаград   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Беларусь — самая паўночная краіна, дзе можна вырошчваць вінаград. Была, таму што ў сувязі са змяненнем клімату гэтая мяжа адсунулася на поўнач. Паўночная мяжа вырошчвання вінаграду пачала адсоўвацца гадоў 30 таму, тлумачыць кіраўнік клуба «Паўночны вінаград», навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.

Источник: Звязда,   17.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
АПК заўтрашняга дня   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Лічбавізацыя, бія- і нанатэхналогіі змяняюць сельскую гаспадарку, якая яшчэ нядаўна лічылася адной з найбольш кансерватыўных і традыцыйных сфер дзейнасці чалавека. Зараз, на думку навукоўцаў, менавіта аграпрамысловы комплекс становіцца свайго роду «дэманстрацыйнай пляцоўкай» апошніх дасягненняў навукі. Што можа прапанаваць беларуская навука сельскай гаспадарцы, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Мікалай Бакач і інш.

Источник: Звязда,   10.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Інавацыі ў талерцы   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па харчаванні прадставілі прадукты «новага пакалення», якія неўзабаве можна будзе ўбачыць на паліцах крамаў і, вядома ж, пакаштаваць. Навукоўцы расказалі, як распрацоўваюцца рэцэптуры і ў якіх кірунках сёння вядуцца даследаванні.

Источник: Звязда,   14.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Сакрэты навагодняга меню   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Навагодняе меню дасталася нам у спадчыну з савецкіх часоў — гэтак жа, як і іншыя харчовыя звычкі, якія дыетолагі сёння называюць шкоднымі: напрыклад, усё есці з хлебам або запіваць. Ці можна «асучасніць» традыцыйны навагодні стол, зрабіўшы кулінарныя сімвалы навагодніх урачыстасцяў хоць трохі больш карыснымі? Дапамагае ў гэтым начальнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Наталля Белякова.

Источник: Звязда,   24.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
"Хуткая" ежа   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Сварыцца на фастфуд зараз неяк не хочацца: рэстараны сусветных сетак хуткага харчавання ў нашай краіне даволі распаўсюджаныя, і гэта, безумоўна, добра. Таму што магчымасць выбару — адна з важных умоў псіхалагічнага камфорту любога чалавека. Але наколькі бяспечна для здароўя выбіраць фастфуд пастаянна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Алена Маргунова.

Источник: Звязда,   05.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
"Віта" значыць "жыццё"   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У Беларусі стартавалі традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы. Да самага снежня там будуць прадаваць свежыя «вітаміны», якія выраслі ў палях, гародах і лясах гэтым летам. Агульнавядома, што вітаміны неабходныя ўсім і кожнаму, і асабліва — напярэдадні зімы. Але дзе іх шукаць? Пра гэта распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.

Источник: Звязда,   22.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Час другога хлеба   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У Беларусі бульбу называюць другім хлебам, а беларусаў завуць бульбашамі — словам, каму разбірацца ў бульбе, як не нам? Аб новых сартах другога хлеба, а таксама пра тое, як правільна збіраць наш нацыянальны караняплод і захоўваць яго зімой, распавядае галоўны навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі бульбы НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Георгій Піскун.

Источник: Звязда,   10.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Эліксір здароўя   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Калі казаць пра «здаровыя прадукты» — то-бок пра тое, што ўключыць у рацыён для добрага самаадчування, даўгалецця і моцнага імунітэту, дзевяць з дзесяці сучасных людзей першым у спісе назавуць мёд. І нездарма. Мёд сапраўды прадукт, які валодае ўнікальнымі якасцямі, распавялі ў НПЦ НАН Беларусі па харчаванні. Як купіць сапраўдны мёд? І ў якую суму абыдзецца спажыўцу «эліксір здароўя» ў гэтым годзе?

Источник: Звязда,   03.09.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Паспяховасць... "у талерцы"   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Навукова даказана: пачуццё голаду зніжае ўвагу на ўроках, а недахоп у рацыёне неабходных для росту і развіцця арганізма рэчываў пагаршае памяць і ўседлівасць дзіцяці. Нутрыцыёлагі кажуць, што бацькі дапускаюць мноства звычайных, нават, можна сказаць, традыцыйных памылак у харчаванні дзяцей. Між тым часам дастаткова скарэкціраваць дзіцячы рацыён, каб заўважыць паляпшэнні... у школьным дзённіку. Пра тое, што мамы робяць няправільна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.

Источник: Звязда,   01.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
След Рагнеды і два Менскі   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Беларуская зямля падобная на слоены пірог: куды ні ступі, «культурныя слаі» — проста ў нас пад нагамі. На сённяшні дзень у нашай краіне выяўлена некалькі тысяч стаянак і паселішчаў розных храналагічных перыядаў, адзначыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Што ўдалося «накапаць» навукоўцам апошнім часам і чаму гэта важна для беларусаў?

Источник: Звязда,   17.08.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Тэорыя і практыка ўраджаю   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Высокаэфектыўныя ўгнаенні з бытавых адходаў, адраджэнне чырвонай пароды кароў, выкарыстанне дронаў для барацьбы з хваробамі раслін і ўнікальныя лекі з казінага малака... Развіццё раслінаводства і жывёлагадоўлі і ў цэлым эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай галіны цесна звязаныя з дасягненнямі навукі. Уклад беларускіх навукоўцаў у развіццё сельскай гаспадаркі абмеркавалі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. У Беларусі на сённяшні дзень вырошчваецца каля 200 сартоў збожжавых і зернебабовых культур, створаных селекцыянерамі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», распавёў загадчык аддзела азімых збожжавых культур Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Станіслаў Гардзей.

Источник: Звязда,   30.07.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и производство
Здароўе ад прыроды   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Чаму і ў нашы дні крыніцай цэлага шэрагу лекавых рэчываў па-ранейшаму застаюцца расліны? Як прымусіць расліну прадуцыраваць патрэбныя чалавеку рэчывы, якія не з'яўляюцца для самога расліннага арганізма жыццёва важнымі? Чым небяспечная генна-мадыфікаваная бульба? Ці эфектыўны сінтэз народнай медыцыны і сучасных тэхналогій? Пра гэта распавядае акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Рашэтнікаў.

Источник: Звязда,   18.06.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Залатая рыбка   / Анцэлевіч, Аляксандра /

ААТ "Рыбакамбінат "Любань" - адзін з флагманаў рыбнай галіны Беларусі. У красавіку прадпрыемства перасягае 55-гадовую мяжу. Да юбілею калектыў прыйшоў з годнымі вынікамі. У кансервавым цэху з канвеера кожны дзень сыходзіць 8-10 тысяч бляшанак. Любанскія кансервы называюць "акадэмічнымі", бо ўсе ррэцэптуры распрацоўваюцца навукоўцамі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.

Источник: Звязда,   14.04.2022
Рубрика: Наука и производство
Час бульбы   / Анцэлевіч, Аляксандра /

«Агарод для душы» з вялікім газонам, кветнікам і адзінай градкай ліставой салаты сыходзіць у мінулае — сёння «соткі» вяртаюць сабе ролю карміцеляў сям'і. А значыць, агароднікаў у першую чаргу цікавіць ураджай. Набліжаецца час пасадкі бульбы, і менавіта цяпер агароднікі вызначаюцца з сартамі і купляюць насенне. Аб законах ураджаю другога хлеба распавядае загадчык аддзела імунітэту і засцярогі бульбы Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па бульбаводстве і агародніннай гаспадарцы Іван Бусько.

Источник: Звязда,   22.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Зяленіва з прыстаўкай "мікра"   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Што такое мікразяленіва, пра якое пару гадоў таму звычайны спажывец і не чуў, а сёння дыетолагі і адэпты здаровага харчавання раяць дадаваць яго ў салаты і пасыпаць ім супы? Па сутнасці, гэта проста расада, якую вы вырасцілі і... з'елі. Ці тое сапраўды карысна? Гэтая адмысловая тэхналогія вырошчвання гародніны была распрацавана яшчэ ў 1970-х, калі навукоўцы разважалі над тым, як забяспечыць людзей вітамінамі ў космасе, распавядае дырэктар РУП «Інстытут агародніцтва» Андрэй Чайкоўскі.

Источник: Звязда,   04.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Агульная млявасць   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Сувязь паміж зніжэннем настрою і зменай сязонаў была апісана яшчэ ў 1980-х. Пра тое, як змяніць рацыён у канцы зімы - пачатку вясны, каб вярнуць добры настрой, распавядае навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня.

Источник: Звязда,   15.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Са свят - у будні   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Новы год на тое і Новы год: сытныя, каларыйныя стравы — неад'емная частка зімовых свят. Але прыйшоў час падумаць, як вярнуцца ў норму, да здаровага харчавання і свайго памеру адзення. Асноўныя правілы здаровага харчавання нескладаныя, тлумачыць кіраўнік лабараторыі харчавання Нацыянальнай акадэміі навук Наталля Белякова.

Источник: Звязда,   04.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Прыродныя антыбіётыкі   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Прыродныя антыбіётыкі: ці сапраўды яны валодаюць унікальнымі ўласцівасцямі? Пра гэта распавядае навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня.

Источник: Звязда,   26.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Беларуская вакцына ад COVID-19...   / Анцэлевіч, Аляксандра /

У Беларусі распрацоўваецца вакцына ад COVІD-19. Лабараторны варыянт вакцыны створаны РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ў супрацоўніцтве са спецыялістамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   21.08.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Суперфуд нашых шырот   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Сёння большасць дыетолагаў сыходзяцца ў меркаванні, што рапсавы алей — гэта суперфуд нашых шырот: каштоўная крыніца поліненасычаных тлустых кіслот, а значыць, залог здароўя сасудаў і маладосці скуры. Разам са сланечнікавым рапсавы алей з'яўляецца адным з найбольш спажываных у свеце раслінных алеяў, распавядае намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Алена Маргунова.

Источник: Звязда,   18.08.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Суперфуд нашых шырот. Чым унікальны рапсавы алей і за што яго цэняць дыетолагі   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Апошнім часам аб рапсавым алеі даводзіцца чуць усё часцей. Пачалося гэта гадоў пяць таму: дыетолагі і фуд-блогеры сталі актыўна спрачацца пра яго карысць ці шкоднасць, а многія гарадскія жыхары з ліку аматараў правільнага харчавання ўпершыню даведаліся, што ёсць такая культура — рапс, з якой робяць алей. Сёння большасць дыетолагаў сыходзяцца ў меркаванні, што рапсавы алей — гэта суперфуд нашых шырот: каштоўная крыніца поліненасычаных тлустых кіслот, а значыць, залог здароўя сасудаў і маладосці скуры.

Источник: Звязда,   17.08.2021
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Ежа па-іншаму   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Чалавек актыўна змяняе навакольны свет, і харчаванне — не выключэнне. У дадзенай сферы, дарэчы, таксама ёсць мода. З'яўляюцца розныя варыянты «ежы будучыні». Пра падобныя эксперыменты з харчаваннем распавядае намеснік генеральнага дырэктара РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.

Источник: Звязда,   03.08.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Чалавек актыўна змяняе навакольны свет, і харчаванне — не выключэнне. У дадзенай сферы, дарэчы, таксама ёсць мода. Што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш? Расказваем.

Источник: Звязда,   03.08.2021
Рубрика: Наука и обществоСотрудники НАН
Асцярожна: небяспечная флора   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Летам гараджан цягне на прыроду: на дачу, у вёску да сваякоў ці проста ў паход з палаткамі. Сваёй прыродзе мы прывыклі давяраць, бо атрутныя расліны можна сустрэць толькі ў джунглях, а ў нашым умераным клімаце не расце нічога больш небяспечнага за крапіву. А вось і не! На лецішчы, падчас пікніку і нават у гарадскім парку можна сустрэць прадстаўнікоў айчыннай флоры, з якімі не варта мець справу. Навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Дуброва распавядае, якія атрутныя расліны растуць у нашай краіне і што рабіць, каб сустрэча з імі прайшла бяспечна.

Источник: Звязда,   12.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Еш на здароўе?   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Памылкі ў харчаванні цягнуць за сабой велізарныя праблемы са здароўем. Сёння медыкі звязваюць з няправільным харчаваннем не толькі лішнюю вагу і гарманальныя парушэнні. Урачы кажуць, што з парушэннямі харчавання на працягу многіх гадоў можа быць звязана нават развіццё анкалагічных захворванняў. Дыетолаг, начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Наталля Белякова распавядае пра найбольш тыповыя для людзей нашай краіны памылкі ў харчаванні.

Источник: Звязда,   04.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Замест «Антонаўкі» — «Імант»?   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Усе глебы ў Беларусі прыдатныя для вырошчвання яблынь, расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Сяргей Ярмоліч.

Источник: Звязда,   08.04.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Само вырасце? Эканомім у садзе і агародзе   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Выдаткі на харчаванне сёння «з'ядаюць» значную частку бюджэту сярэднестатыстычнай беларускай сям'і. І прысядзібныя ды дачныя ўчасткі вяртаюцца да свайго спрадвечнага значэння: зноў становяцца кармільшчыкамі для гарадскіх і тым больш для сельскіх сем'яў. Як сэканоміць у садзе і агародзе? Сёння прэпараты для апрацоўкі і падкормкі раслін досыць дорага каштуюць, канстатуе загадчык аддзела абароны раслін РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Іван Бусько.

Источник: Звязда,   16.03.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Само вырасце? Эканомім у садзе і агародзе   / Анцэлевіч, Аляксандра /

«Каб не дзірка ў роце, дык хадзіў бы ў злоце» — трапны народнае выслоўе. Сапраўды, выдаткі на харчаванне сёння «з'ядаюць» значную частку бюджэту сярэднестатыстычнай беларускай сям'і. І прысядзібныя ды дачныя ўчасткі (дзе яшчэ пару гадоў таму модна было слаць газон і вырошчваць кветачкі — ну максімум «садок прыпраў») вяртаюцца да свайго спрадвечнага значэння: зноў становяцца кармільшчыкамі для гарадскіх і тым больш для сельскіх сем'яў. А значыць, узнікае пытанне рэнтабельнасці вытворчасці ўласнай сельгаспрадукцыі — то-бок укласці як мага менш сродкаў і атрымаць добры ўраджай.

Источник: Звязда,   15.03.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Паўночны вінаград   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Вінаград нельга назваць зусім чужой айчынным садаводам культурай. На тэрыторыі нашай краіны вінаградарства мае дастаткова доўгую гісторыю, якую сёння працягваюць энтузіясты. У НДІ пладаводства ў Самахвалавічах сабрана калекцыя з больш чым 500 сартоў вінаграду. А на дачных і прысядзібных участках сяброў клуба «Паўночны вінаград» расце каля 800 сартоў — і гэты спіс пастаянна пашыраецца. Клуб існуе з 2000 года, расказвае яго цяперашні старшыня, навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.

Источник: Звязда,   20.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
І чаго вам не хапае?   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Вясна ўсё бліжэй, а сіл усё менш. Недахоп вітамінаў у канцы зімы — пачатку вясны штогод адчуваюць практычна ўсе ў Беларусі. Як падтрымаць свой арганізм? Парадамі дзеліцца і спецыяліст навукова-даследчай лабараторыі «Функцыянальнае харчаванне» НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Таццяна Акулава.

Источник: Звязда,   13.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Бульбу ядуць, бульбу хваляць...   / Анцэлевіч, Аляксандра /

Селекцыянеры Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве сёлета перададуць у Дзяржаўную камісію па сартавыпрабаванні новы сорт бульбы з цёмна-фіялетавай мякаццю.

Источник: Беларусь,   18.12.2020 № 12 С. 22-23
Рубрика: НАН Беларуси
1 2